Сабаленка развіталася з Алімпіядай
![Сабаленка развіталася з Алімпіядай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-07-26t065851z_925581476_sp1eh7q0jdzor_rtrmadp_3_olympics-2020-ten-w-singles-r32.jpg.webp?itok=EHuCenIn)
Арына Сабаленка развіталася з Алімпіядай. У матчы другога раўнда (1/16 фіналу) беларуска прайграла харватцы Доне Векіч — 4:6, 6:3, 6:7(3:7).
Сабаленка — трэцяя ракетка свету, яе саперніца — 47-я.
У 1/16 фіналу Алімпіяды беларус Ягор Герасімаў (79) прайграў італьянцу Фабіё Фаньіні (31) — 4:6. 6:7 (4:7).
![Сабаленка развіталася з Алімпіядай](/sites/default/files/paragraphs/image/2021-07-26t054545z1525110217sp1eh7q0g058trtrmadp3olympics-2020-ten-w-singles-r32.jpg)
Сабаленка на Алімпіядзе гуляла ў чырвона-зялёных колерах з сімволікай РБ / Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.