Са зборнай Беларусі за грамадзянскую пазіцыію выключылі найлепшага шахматыста

Са зборнай Беларусі за грамадзянскую пазіцыію выключылі найлепшага шахматыста

Са зборнай Беларусі за грамадзянскую пазіцыію выключылі найлепшага шахматыста, піша "Трыбуна". Раней 26-гадовы гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў падпісаў зварот спартсменаў за новыя выбары і супраць гвалту. Таксама ён адмовіўся ўдзельнічаць у нацыянальным першынстве пасля таго, як было прапанавана падпісаць дадатковае пагадненне да кантракту з Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па шашаках і шахматах. Кавалёў палічыў гэта абмежаваннем сваіх канстытуцыйных правоў.

Шахматыст кажа, што "заўсёды быў апалітычны". Ды і цяпер у яго "проста рэакцыя нармальнага чалавека на тое, што адбываецца навокал". Ён прызнаецца, што быў шакіраваны кадрамі, на якіх сілавікі распыляюць слёзацечны газ у вочы бабулям. Уладзіслаў Кавалёў спадзяецца, што ўсё скончыцца мірна і "больш не будзе ахвяр", а Беларусь "нарэшце вернецца ў прававое поле".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі