Руслан Аляхно прывёз на "Еўрабачанне" больш за тону цукерак і зефіру

Больш за тону цукерак і зефіру прывёз на "Еўрабачанне-2008" прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні Руслан Аляхно.  У яго промапакет акрамя салодкага ўвайшлі паліграфічная прадукцыя, дыск, асадка і сумка, паведамляе БЕЛТА.  

13 траўня ў Белградзе пройдзе першая рэпетыцыя беларускага выканаўцы, а 17-га - другая. Нагадаем, конкурс пачнецца 20 траўня з паўфіналаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі