Вы тут

Румас едзе ў Маскву на сустрэчу з Мядзведзевым

Сяргей Румас / БЕЛТА

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас едзе ў Маскву на сустрэчу з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, інфармуе ТАСС са спасылкай на прэс-службу беларускага Саўміна. Рабочы візіт адбудзецца 22 кастрычніка. Румас не толькі паразмаўляе з Мядзведзевым, але і прыме ўдзел у міжнародным форуме ў Сколкава.

Пра тое, якія тэмы збіраюцца абмеркаваць прэм'еры, не паведамляецца.

Днямі першы віцэ-прэм’ер Расіі Антон Сілуанаў заявіў, што Расія пакуль не прыняла рашэнне аб выдзяленні Беларусі новага крэдыту (600 млн долараў). Беларусь яго прасіла на рэфінансаванне ранейшых пазыкаў яшчэ ў канцы зімы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.