Румас абмеркаваў з Мішусціным цэны на расійскі газ
![Румас абмеркаваў з Мішусціным цэны на расійскі газ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rumas-1304.jpg.webp?itok=Nf7neuZS)
Прэмі'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас пагаварыў па тэлефоне з кіраўніком расійскага ўрада Міхаілам Мішусціным, паведамляе прэс-служба беларускага Саўміна.
Падчас размовы абмяркоўвася кошт расійскага газу для Беларусі з улікам падзення сусветных коштаў. Таксама паведамляецца, што прэм'ер-міністры абмеркавалі пастаўкі асобных відаў харчавання і медыцынскіх вырабаў з Расіі ў Беларусь.
Між тым прэс-служба расійскага ўрада піша, што галоўнай тэмай гутаркі была каардынацыя мераў па барацьбе з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.