Рух легкавых аўтамабіляў у цэнтры Мінска абмяжоўваць не плануецца

Рух легкавых аўтамабіляў у цэнтры Мінска абмяжоўваць не плануецца

У цэнтры Мінска не плануецца абмяжоўваць рух легкавых аўтамабіляў. Пра гэта старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак заявіў у інтэрв'ю інфармагенцтву БЕЛТА.

"Што датычыць легкавых прыватных аўтамабіляў, то нейкіх часовых (па часе, днях тыдня) ініцыятыў пакуль няма і асабіста праяўляць іх не буду. Не бачу вострай неабходнасці. У дачыненні да грузавых аўтамабіляў разумныя ініцыятывы будуць. Усё будзе рэалізавана праз дарожныя знакі", — патлумачыў чыноўнік.

Ён дадаў, што шмат праблем з аўтамабільным рухам у сталіцы ўзнікае праз ДТЗ або рамонтна-будаўнічыя работы. У выніку ў заторах разам з асабістым транспартам стаіць і грамадскі. 

Выйсце Сівак бачыць у тым, каб развіваць грамадскі транспарт, рабіць яго больш зручным для пасажыраў. "Гэта павінна зняць частку праблем, а потым будзем думаць пра абмежаваннях", — мяркуе Сівак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі