РПЦ крытыкуе ЕС за абарону геяў і "антыхрысціянскія пазіцыі"

"Кіраўніцтва Еўрасаюза, на жаль, у апошнія гады па некаторых пытаннях займае антыцаркоўныя і антыхрысціянскія пазіцыі", — адзначыў прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы. Ён нагадаў, што ў Францыі і Вялікабрытаніі прымаюцца законы, якія прыраўніваюць аднаполыя шлюбы да шлюбаў традыцыйных. І робіцца гэта "насуперак масавым пратэстам насельніцтва", падкрэсліў мітрапаліт.


Паводле кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, РПЦ гэтыя працэсы вельмі трывожаць: "Кіраўніцтва Еўрасаюза навязвае антыхрысціянскія нормы ўсім краінам ЕС. Некаторым краінам ўдаецца адбіць гэты націск, а некаторым не ўдаецца".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі