Рост ВУП Беларусі ў ліпені запаволіўся

У ліпені рост ВУП склаў усяго 3-3,4% год да года (супраць 4% у чэрвені) / pixabay.com, фота носіць ілюстрацыйны характар
У ліпені рост ВУП склаў усяго 3-3,4% год да года (супраць 4% у чэрвені) / pixabay.com, фота носіць ілюстрацыйны характар

Рост ВУП Беларусі ў ліпені ў параўнанні з папярэднім месяцам запаволіўся, адзначаюць экперты Еўразійскага банка развіцця. У чэрвені ён складаў 4% да чэрвеня 2020 года, а ў ліпені — усяго 3-3,4%

Эксперты банка кажуць аб тым, што "ў ліпені істотна аслабла дынаміка апрацоўчай прамысловасці". Калі ў чэрвені рост у гэтай галіне складаў 6,1% год да года, то ў ліпені ён запаволіўся да 1,5% да ліпеня 2020-га.

На фоне прамысловасці, якая не паказвае патрэбных вынікаў, і істотнага скарачэння інвестыцый (мінус 13,4% год да года), эканоміку ў ліпені ратавала сфера паслуг, адзначаюць у ЕАБР. Эксперты мяркуюць, што ажыўленне спажывецкай актыўнасці можа быць звязана "з адаптацыяй да ўмоў пандэміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі