Вы тут

Рэжымны аб’ект: ці будзе Усебеларускі сход кіраўнічым органам?

Юрый Дракахруст / Еўрарадыё

Любыя рашэнні ўладаў і змены ў заканадаўстве беларусам падаюць як праявы лібералізацыі. Узмацненне адказнасці за ўдзел у “несанкцыянаваным мерапрыемстве” — лібералізацыя. Пераслед за бел-чырвона-белыя штаны ці пасцілу — ізноў жа лібералізацыя. На чарзе магчымае наданне канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу. І гэта будзе пікавай праявай… Ну, вы зразумелі чаго.

Ці ёсць рэальныя пацвярджэнні таго, што статус Усебеларускага сходу будзе зменены, і што ў гэтым асаблівага? Ці спрацуе тактыка ўзмоцненага заціскання гаек? Ці паўплываюць пратэсты ў Расіі на ўзаемаадносіны Масквы і Мінска? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.