Рэстараны і кавярні сталіцы з 15 снежня будуць працаваць без выходных
Мінскія рэстараны і кавярні з 15 снежня па 1 студзеня будуць працаваць без выхадных дзён і да 6-й гадзіны раніцы, перадаюць "Мінск-навіны". Выключэнне складуць толькі ўстановы, размешчаныя ў жылых будынках.
Пра навагодні графік працы кавярняў і рэстаранаў 28 лістапада на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргей Барысевіч.
Па яго словах, ужо 70% рэстаранаў і кавярняў атрымалі замовы на абслугоўванне навагодніх і калядных святаў. Кошт карпаратываў складае ад 50 рублёў на чалавека, кошт навагодніх святкаванняў — ад 100 рублёў на чалавека і вышэй. Дзіцячыя ранішнікі абыйдуцца танней — ад 27 рублёў на чалавека.