З'явілася туалетная папера з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі 2014 года

На ўпакоўцы з туалетнай паперай можна ўбачыць эмблему Міжнароднай федэрацыі хакея і прачытаць: "2014 ICE HOCKEY WORLD CHAMPIONSHIP BELARUS MINSK".

"Сапраўды, што ж яшчэ можна было выпусціць першым з гэтай тэматыкай?" ― задаецца пытаннем карыстальніца Facebook, якая выклала фота туалетнай паперы на сваёй старонцы.

Але нашмат раней за туалетную паперу згадкі пра мінскі чэмпіянат свету па хакеі з'явіліся на аўтобусах сталіцы Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі