Зміцер Дашкевіч стаў злосным парушальнікам

Па неафіцыйнай інфармацыі Зміцер Дашкевіч мае 2 спагнанні.
Гэтага дастаткова, каб стаць "злосным парушальнікам". За першае з іх Дашкевіч
атрымаў карцар. Чым
скончылася для яго другое – пакуль невядома.

Новы статус ужо дзейнічае. Лідару “Маладога
Фронту” скарацілі з 200 да 35 тысяч на месяц суму, на якую
ён можа атаварыцца ў турэмнай краме. Далей Дашкевіча чакаюць скарачэнні колькасці спатканняў, а магчыма нават новая крымінальная справа за парушэнне
правілаў унутранага распарадку калоніі.