Зісер мяркуе падаць на Радзіну ў аўстрыйскі суд

У каментары Радыё "Свабода" Зісер заявіў, што параіўся з юрыстамі і мае шанцы выйграць суд. Зісер кажа, што адмовіўся ад беларускага суда, каб не было гаворак, што ўлада націснула на суддзяў.

Канчатковае рашэнне наконт падачы пазову ў суд уладальнік Tut.by абяцаў прыняць заўтра, 19 лютага.

Нагадаем, што канфлікт паміж Зісерам і Радзінай разгарэўся на канфэрэнцыі АБСЕ "Інтэрнэт-2013: Фармаванне палітыкі па абароне свабоды СМІ". Радзіна публічна звінаваціла заснавальніка Tut.by у карупцыі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі