Жыхары Мазыра растопліваюць снег — няма вады (фота)

Нагадаем, яна знікла ў Мазыры раніцай з-за аварыі на помпавай станцыі. Людзі сталі масава скупляць ваду.

Жыхарка Мазыра расказала Еўрарадыё, што камунальнікі абяцалі даць ваду ў дамы вечарам, але пакуль яе няма:

"Хадзіла па снег на вуліцу, у ліфце сустрэла суседзяў з вялікімі бутэлькамі вады. Людзі нават у суседнія вёскі ездзілі, каб купіць вады. Кажуць, што ў райвыканкаме ўжо нейкае экстранае паседжанне збіралі, але карэспандэнтаў туды не пусцілі. Для дзіцяці гатую на малацэ, кармлю кансервантамі, бо нічога не прыгатуеш".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі