Жыхар Гродна: “На кухню ўжо не магу зайсці — такі холад” (фотарэпартаж)

“Прыйшоў з працы гарачай вады няма, батарэі не грэюць. На кухню ўжо немагчыма зайсці, такі холад стаіць”,  расказвае Еўрарадыё Сяргей Бароўскі, які жыве ў Гродне на вуліцы Белуша 8А.

Сяргей працаваў у начную змену, таму не ведае, што па суседстве ўначы разгарэлася сапраўдная катастрофа. Ля дома нумар 20 каля 3-й гадзіны прарвала вадаправод. У выніку затапіла адразу некалькі будынкаў, а кіпень біў у паветра фантанам метровай вышыні.

Выратавальнікі з аварыяй нібы справіліся, жыхароў затопленых дамоў эвакуявалі, прычым у аперацыі пацярпелі два супрацоўнікі МНС. Аднак 18 снежня праблемы з ацяпленнем і гарачай вадой узніклі ва ўсім Кастрычніцкім раёне. А гэта палова горада.

Кацярына, якая жыве ў некалькіх кіламетрах ад аварыі, гаворыць, што раніцай галаву яшчэ паспела памыць вада была больш-менш цёплай. Вінаватым у аварыі яна лічыць кіраўніцтва горада.

“Сёння дзяцей у 7 раніцы папярэдзілі, каб яны ў школу не ішлі… Дома ў нас было раніцай больш-менш нармальна, градусаў 20 было яшчэ. Я думаю, што наш гарадскі галава не спраўляецца”.

Дзеці ў школы не пайшлі нават у Дзевятоўцы (ад месца аварыі гэта каля 5-6 км.). У школах, размешчаных бліжэй да прарыву трубы, дзяцей тым больш сёння няма. Ні ў адной з трох такіх навучальных установаў карэспандэнту Еўрарадыё не змаглі сказаць, ці адновяцца заняткі заўтра.

У дамах на вуліцы Белуша ў Гродне з’явілася гарачая вада

Афіцыйны каментар гродзенскага аддзела МНС шукайце тут

У маразы гродзенцы засталіся без ацяплення (падрабязнасці)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі