Журналістаў заахвоцілі абараніць палескія балоты (фота)
Для гэтага іх сплавілі на байдарках па Ясельдзе тлумачачы, што без багнаў Беларусі ніяк.
Прэс-тур пад слоганам “Палескія балоты – лёгкія Еўропы – ў небяспецы” правяла Лунінецкая філія Беларускай асацыяцыі журналістаў. Гэтаксама называлася прэзентацыя эксперта-эколага Аляксандра Казуліна, якую правёў настаўнік Анатоль Нефідовіч, старшыня мясцовага аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

У савецкія часы каля 70 адсоткаў балот былі асушаныя. Цяпер аб’яўленая чарговая кампанія на шкоду балотам. Да 2020 года здабычу торфа павінны падняць да ўзроўню савецкіх часоў. Для гэтага балоты Абораўскае, Сухое і дзясяткі іншых часткова аддадуць пад торфараспрацоўку.


