Жонка Сяргея Каваленкі зноў просіць выпусціць мужа з-за кратаў

Як паведаміла жанчына ў інтэрв'ю БелаПАН, 12 сакавіка яна сустрэлася з мужам у пакоі для спатканняў у следчым ізалятары МУС №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Сяргей Каваленка выглядаў вельмі слабым, ён важыць 51 кг пры звычайнай сваёй масе ў 83 кг. Палітвязень не збіраецца спыняць галадоўку, хаця, кажа жонка, яго адмаўляюцца класці ў звычайны шпіталь.

Пасля сустрэчы з мужам Каваленка падала ў Генпракуратуру ўжо трэцяе па ліку прашэнне пра змену яму меры стрымання. На першыя два звароты яна атрымала адказ, што яны адпраўленыя ў суд Першамайскага раёна Віцебску.

Нагадаем, Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі