Жэрар Дэпардзьё заспяваў дуэтам з дачкой Іслама Карымава(відэа)

Новаспечаны расіянін Жэрар Дэпардзьё запісаў песню з дачкой прэзідэнта Узбекістана, паведамляе рэсурс Кorrespondent.net.

У інтэрнэце з'явілася відэа на кампазіцыю “Неба маўчыць”, якую акцёр запісаў сумесна са старэйшай дачкой прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава Гюльнарай Карымавай.

У кампазіцыі Дэпардзьё запісаў маналог на французскай мове, які разбаўляе тэкст песні, аўтарам якога з'яўляецца сама Гюльнара. Новае тварэнне старэйшай дачкі ўзбекскага прэзідэнта і легенды французскага кінематографа ужо абляцела ўсе мясцовыя радыёстанцыі.

Фота: publicpost.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі