Жанчына з пісталетам, кайданкамі і нажом пагражала таксісту
Здарэнне адбылося ў Харкаве. У міліцыю звярнуўся 37-гадовы таксіст, з якім пасварылася невядомая.
Яна пагражала яму, разбіла бакавое шкло аўтамабіля. Неўзабаве міліцыянты затрымалі 40-гадовую беспрацоўную жыхарку горада. У яе знайшлі не толькі пісталет для стральбы гумавымі кулямі, самаробны нож, кайданкі, але і муляж гранаты. Распачатая крымінальная справа, паведамляе УНІАН.
Фота — bymedia.net