Здароўе палітвязня Змітра Бандарэнкі пагоршылася

Пра гэта Вольга Бандарэнка распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё: 
В.Бандарэнка: “Я была на спатканні. Я паехала з адвакатам у мінулы чацвер і так атрымалася, што трапіла да яго на спатканне. Літаральна на другі дзень у калоніі яму прапаноўвалі падпісаць прашэнне аб памілаванні. Крыху пазней, як ён і пісаў і распавядаў, што начальнік калоніі яму зрабіў такую прапанову. Дзіма адмовіўся. Затым, яго выклікалі да кіраўніка калоніі, там таксама было два намесніка і там была размова больш накіраваная”.
Вольга Бандарэнка таксама адзначыла, што стан Змітра Бандарэнкі пагоршыўся. Пры спатканні ён не змог сядзець і ўвесь час стаяў, бо ў яго пачалі балець каленкі (пайшло запаленне). Самапачуццё ў палітвязня дрэннае.
Вольга Бандарэнка таксама расказала, што Зміцер піша кожны дзень, але лісты прыходзяць з інтэрвалам у два дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі