Зборную Англіі на гульню з Францыяй выводзіў… беларускі футбаліст!

“Запомніўся, вядома, вывад футбалістаў. Была радасць, шмат уражанняў і, вядома ж, невялікая разгубленасць — такі стадыён, усе крычаць!” — расказвае Віталь пра свае ўражанні ад паездкі ў Данецк.


Яму пашчасціла перамагчы ў конкурсе, які праводзіла кампанія “МакДональдс”, і ён стаў адным з тых хлопчыкаў, якія выходзяць на стадыён разам са зборнымі. Для 9-гадовага беларуса ісці на стадыён за руку з англічанінам Скотам Паркерам было фантастыкай. Хоць ён прызнаецца, што перажывае за зборную Партугаліі: там гуляе яго кумір — Крышціяну Раналду.

120620 Pilecki Footbol.mp3

Бацька Віталя, Яўген, гаворыць, што футболам ён займаецца з усёй адданасцю.
“Калі б з-пад палкі ганялі, то не асабліва цікава было б. А так ён сам і футбол любіць глядзець, і на вуліцы гуляе, і дадаткова займаецца, і футболам цікавіцца. Шмат каго з гульцоў ведае. Гэта такое хобі, якое з часам можа перарасці ў нешта больш сур’ёзнае”.


Вярнуўшыся ў Мінск з Данецку, Віталь адразу ўзяўся за трэніроўкі. Яны праходзяць на базе футбольнага клуба “Мінск”, і таму гэтая каманда ў хлопца любімая сярод беларускіх. Ён кажа, што пасля наведвання матча Англія-Францыя проста павінен вярнуцца на чэмпіянат Еўропы ў якасці... гульца зборнай. Але дадае, што з такой гульнёй беларусы на Еўра не трапяць.

“Трэба больш хуткасці, дакладных перадач і моцных удараў”.

 
Бліжэйшая магчымасць згуляць на чэмпіянаце Еўропы ў Віталя будзе ў 2024 годзе. Яму акурат споўніцца 21. Калі нацыянальная каманда за гэтыя 12 гадоў стане “хутчэйшай” і пачне “моцна біць”, на Еўра яна абавязкова трапіць.

На фота Скот Паркер

Фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі