Зборная Іспаніі выйшла ў фінал Еўра-2012

У паўфінале іспанцы сустракаліся з суседзямі партугальцамі і змаглі іх перамагчы толькі ў серыі пенальці. Ні асноўны, ні дадатковы час не прынеслі забітых галоў.

Пераможны мяч у вароты зборнай Партугаліі забіў Франсэск Фабрэгас, зрабіўшы лік 4:2 на карысць іспанцаў.

Фінал пройдзе ў Кіеве 1 ліпеня. Паўнамоцны чэмпіён свету і Еўропы, зборная Іспаніі, будзе абараняць свой тытул у паядынку за золата, а Партугалія атрымае бронзавыя ўзнагароды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі