Збіты Алег Савіч: Калі білі Уладзіміра, нам загадалі адвярнуцца

Еўрарадыё: Дзе ты быў затрыманы, куды цябе даставілі і ці цябе таксама збілі?

Савіч: "Недзе каля 20:30 супрацоўнікі міліцыі сагналі мяне з парапету Палацу прафсаюзаў. Я адышоў і аказаўся па сярэдзіне паміж музеем Вялікай айчыннай вайны і Палацам прафсаюзаў, там стаялі яшчэ некалькі людзей, якія сачылі за тым, што адбываецца.Адзін з камандуючых гэтай аперацыяй падышоў да мяне з рацыяй і сказаў: «Ты пойдзеш са мной». І перадаў па рацыі нешта накшталт: «яшчэ адзін ёсць».

Мяне правялі ў аўтобус, перапісалі мае дадзеныя. Акрамя мяне, у аўтобусе спачатку нікога не было з затрыманых, толькі 2-3 амапаўцы. Але ў іх не было бэйджаў, не было надпісаў, мне не паведамілі сваіх прозвішчаў. Пасля аўтобус пачаў запаўняцца маладымі людзьмі. Перыядычна супрацоўнікі пыталіся, колькі затрыманых.

На маіх вачах у аўтобус укінулі Вову Лапцэвіча і пачалі яго жорстка збіваць. У гэты час супрацоўнік, які перапісваў нашыя дадзеныя, загадаў нам адвярнуцца, каб мы не глядзелі, што там адбываецца. Але гэта ўсё было чутна, як яго білі нечым жалезным, як ён цяжка дыхаў. Пасля яго дасталі з аўтобуса і працягвалі збіваць там. Каля мяне сядзеў Андросенка, які сказаў, што ўсе гэтыя дзеянні незаконныя, ён дадаў, што вывучае міжнароднае права ў Нідэрландах. Можа словы «Нідэрланды» так падзейнічалі на амонаўца, ён нават не дагаварыў, а гэты шалёны чалавек пачаў яго збіваць. Я таксама атрымаў. Я быў у кепцы і мяне два разы ударылі. На месцы затрымання я толькі па галаве крыху атрымаў. А ў РАУС, калі мы стаялі на расцяжцы каля сцяны, адзін з супрацоўнікаў ударыў мяне ў жывот".

Еўрарадыё: Пасля таго, што пабачыў, збіцці, затрыманні, ты будзеш ці выходзіць на такія акцыі?

 

Савіч: "Так. Усе тыя людзі, якія былі затрыманыя, мы пасля выхада з РАУС яшчэ больш, гэта яшчэ больш распаліла на злосць супраць гэтага бясчынства, знявагі, якая у гэтай міліцэйскай дзяржаве адбываецца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі