У адной акрузе з Мілінкевічам рэгіструюцца яшчэ 10 ініцыятыўных групаў

Як паведамляе БЕЛТА, у сталіцы падалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў 142 чалавекі. У адных акругах іх налічваецца 3-4, у іншых — да 11. Лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч будзе балатавацца ў 109-й Уруцкай акрузе ў Мінску.

Па Беларусі агулам пададзеныя дакументы на рэгістрацыю 439 ініцыятыўных групаў. Паводле слоў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, на выбарах у Палату прадстаўнікоў 2008 года іх было 455.

Сярод абласцей па колькасці пададзеных заяў лідзіруе Магілёўская: па 13 акругах зарэгістравана 64 заявы, або каля 5 на акругу. У Віцебскай вобласці на 14 акругаў пададзена 52 заявы, або 3,7 на акругу. На 48 акругаў Брэсцкай вобласці прыходзіцца 16 заяваў — тры на акругу. Крыху менш гэты паказчык па Гродзенскай вобласці, дзе на 13 акругаў пададзена 38 заяваў. У Гомельскай вобласці, дзе створана 17 акруг, зафіксавана 47 заяваў. У сталічнай вобласці на 17 акруг пададзена 48 заяваў.

Рашэнне выбаркамы мусяць вынесці ў пяцідзённы тэрмін.

Сябры зарэгістраванай ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымаюць пасведчанні і падпісныя лісты. Ім трэба будзе сабраць не менш за тысячу подпісаў выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі акругі, па якім вылучаецца меркаваны кандыдат у дэпутаты.

Вылучэнне прэтэндэнтаў на месца ў Палаце прадстаўнікоў будзе працягвацца да 13 жніўня ўключна, інфармуе тэлеканал "Беларусь-1".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі