Замест адмененых канцэртаў Кулінковіч правядзе творчую сустрэчу

Сам музыка кажа, што
цягам сустрэчы дакладна не хоча кранаць пытанні, звязаныя з адменамі канцэртаў,
бо ад гэтага ўсё роўна лепш не стане. Кулінковіч плануе пагаварыць з гледачамі
пра творчасць Neuro Dubel ды проста пра беларускую музыку.

“Людзі, якія на гэтую
сустрэчу прыйдуць, не могуць паўплываць на забароны. Іх у першую чаргу будзе
цікавіць, чым жыве гурт. Пагутарым проста пра рок-музыку, пра тое, што мы
граем, што бачым, што плануем граць. Я не хачу кранаць нейкія палітычныя
пытанні, не гледзячы, што нас упарта штурхаюць у гэтую самую палітыку. Але, тым
не менш, я не хачу ёй займацца”
.

У тое, што кампанія
“Рок-салідарнасць” можа паўплываць на сітуацыю з забаронай канцэртаў і
дапамагчы музыкам з “чорных спісаў” аднавіць гастрольную дзейнасць, Кулінковіч
не верыць.

Творчая сустрэча з
Аляксандрам Кулінковічам адбудзецца 6 красавіка на офісе Партыі БНФ. Уваход
вольны. Пачатак а 19.00.

Фота: http://sur.by/