За суткі для Бяляцкага сабралі каля 100 мільёнаў рублёў

Нагадаем, што праваабаронцы абвясцілі збор сродкаў для выплаты сумы, якую павінен заплаціць Алесь Бяляцкі паводле пастановы суда. Як піша "Салідарнасць", некаторыя неабыякавыя людзі прыносілі квітанцыі праваабаронцам самі, іншыя — адпраўлялі пералікі па пошце. Таму дакладная сума ўжо сабраных сродкаў пакуль невядомая.

Грошы для Бяляцкага праваабаронцы плануюць сабраць да разгляду касацыйнай скаргі. Яны мяркуюць, што гэтая мера дапаможа зменшыць Бяляцкаму тэрмін пакарання ці адмяніць канфіскацыю маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі