Слесара з Наваполацка вінавацяць у "здрадзе дзяржаве"

Як паведаміла Еўрарадыё каардынатарка аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец, 8 лістапада ў Віцебску затрымалі Андрэя Гайдукова з Наваполацка, пасля ў Полацку — Іллю Багданава. Апошняга ўжо вызвалілі (яго, нібыта, таксама прывозілі ў СІЗА КДБ, а дома праводзіўся ператрус).


Вось што распавяла Еўрарадыё Таццяна Севярынец:

"Па Гайдукову такая інфармацыя, што ён у КДБ зараз знаходзіцца, у Мінску. Прычым абвінавачанне зусім жудаснае — "здрада радзіме"(!). Быццам бы там нешта замешана з "Усходнім партнёрствам"... Але гэта пакуль толькі чуткі".

Паводле слоў Севярынец, Андрэю Гайдукову, верагодна, ужо выставілі абвінавачанне. Сёння з ім у СІЗА КДБ мусіць сустрэцца адвакат. Вядома, што Гайдукоў — намеснік кіраўніка моладзевага аб’яднання "Саюз маладых інтэлектуалаў", працуе слесарам на "Нафтане", навучаецца ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Што такое “здрада дзяржаве” паводле Крымінальнага кодэксу?

Маці Андрэя Гайдукова: "Я не веру, каб ён мог здрадзіць Радзіме, ён сапраўдны патрыёт Беларусі".

У прэс-службе КДБ Еўрарадыё паабяцалі пракаментаваць гэтую справу пасля 15-й гадзіны.

Нагадаем, што 11 лістапада ўвечары ў Віцебску каля будынка КДБ адбыўся выбух. Па справе былі затрыманыя трое чалавек.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі