"За аўто" збіраецца спагнаць з "Белнафтахіма" грошы

Гаворыць кіраўнік установы Арцём Шаркоў:


"Сёння наша актывістка падала першы ліст у канцэрн "Белнафтахім" з патрабаваннем патлумачыць, чаму з'явілася такая розніца ў кошце паліва, і кампенсаваць грамадзянам, актывістцы суму, патрачаную на бензін у дні павышанага кошта. Таму што ў лісце быў каментар намесніка старшыні "Белнафтахіма" аб тым, што кошт паліва прывязаны да долара. Значыць, калі кошт паліва быў паніжаны для канцэрна "Белнафтахім", а яна прывязаная да долара, то набывае, магчыма, канцэрн і долары па больш нізкім курсе. Адкуль такая розніца?"


Актывісты будуць дамагацца ад канцэрна тлумачэнняў, а таксама вяртання лішніх грошай па чэках, захаваных з заправак у дні, калі паліва было дарагім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі