З сённяшняга дня дзяржава адпускае цэны

У Беларусі з 1 сакавіка 2011 года будзе лібералізавана цэнаўтварэнне. Адпаведны ўказ 25 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент падпісаны ў мэтах скарачэння сферы дзяржаўнага рэгулявання цэн і тарыфаў, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе.

"Указам прадугледжваецца захаванне дзяржаўнага рэгулявання цэн на асобныя тавары, якія маюць найбольш важнае значэнне для эканамічнай бяспекі краіны, на прадукцыю арганізацый-манапалістаў, а таксама на сацыяльна значныя тавары", — паінфармавалі ў прэс-службе.

З прыняццем указа адмяняюцца гранічныя індэксы змены адпускных коштаў на тавары, якія вырабляюцца на тэрыторыі рэспублікі, якія раней ўсталёўваліся урадам. Адпаведна адмяняецца рэгістрацыя гэтых цэн, адзначылі ў прэс-службе.

Кошты будуць рэгулявацца толькі на тавары (паслугі), якія маюць “найбольш важнае значэнне для арганізацыі эканамічнай бяспекі краіны, а таксама на прадукцыю арганізацый-манапалістаў і сацыяльна важныя тавары (паслугі)”, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка краіны.

У іх ліку — малако, хлеб, мяса, нафтапрадукты, камунальныя, рыэлтарскія, натарыяльныя, адукацыйныя і некаторыя медыцынскія паслугі, шэраг іншых тавараў і паслуг.

Цэны на тавары (работы, паслугі), якія не ўвайшлі ў гэты пералік, прадпрымальнікі змогуць фарміраваць самастойна з улікам кан’юнктуры рынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі