З мікашэвіцкага "Граніту" звольнілі прафсаюзнага актывіста

Яго паплечнікі па прафсаюзе называюць гэтую справу палітычна матываванай і збіраюцца судзіцца, перадае Радыё "Свабода". Судзіцца мяркуе і сам актывіст.

Пра тое, што кантракт не будзе працягнуты, Карышава папярэдзілі за месяц. 5 траўня, калі актывіст прыйшоў на працу, яму сказалі, што начальства загадала на працоўнае месца яго не дапускаць. Па словах Карышава, яго не азнаёмілі з загадам аб звальненні і не аддалі працоўную кніжку.

Сакратар незалежнага прафсаюзу на "Граніце", юрыст па адукацыі Анатоль Літвінка кажа, што каб звольніць, супраць Карышава сфабрыкавалі дысцыплінарныя спагнанні. А яны з'яўляюцца падставай, каб не працягваць кантракт.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі