З Лондана ў Нью-Ёрк — за 46 хвілін

Пра тое, наколькі паспяховымі былі выпрабаванні, пакуль не паведамляецца. Ракета павінна была падняцца ў паветра з дапамогай бамбавіка. Задача — развіць гіпергукавую хуткасць амаль у 6000 км/г і захоўваць яе на працягу 5 хвілін.

 

Праграма стварэння Waverider абышлася ЗША у 140 мільёнаў долараў. Паводле CNN, у выпадку поспеху выпрабаванняў праект стане правобразам гіпергукавых пасажырскіх самалётаў.

 

Выпрабаванні Waverider праходзілі яшчэ летась, аднак апынуліся няўдалымі: ракета ўпала, так і не дасягнуўшы мэты. Пакуль распрацоўка вядзецца толькі для вайскоўцаў, і калі гэтым разам эксперымент будзе ўдалым, гэта дасць значную перавагу амерыканскім ВПС.

 

Цяпер самым хуткім пасажырскім самалётам у свеце з'яўляецца Cessna Citation. Яго максімальная хуткасць — больш за 1127 км/г. Аднак ён можа перавозіць толькі 7 пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі