З кватэры Насты Шулейкі вынеслі рэчы, пакуль яна была на Акрэсціна

Дзяўчыну абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Калі ж яна вярнулася пасля адсідкі дадому, то не знайшла ў сваёй кватэры ноутбук, дыктафон, флешкартку з фотаапарата і свайго другога тэлефона.

Дзяўчына жыве адна і ключы ад кватэры толькі ў яе. Слядоў узлому не было, з чаго можна зрабіць выснову, што дзверы адмыкалі ключом. У найбліжэйшы час Наста мае падаць заяву ў міліцыю на прадмет крадзяжу і ў пракуратуру — на прадмет незаконнага затрымання і арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі