З былой рэзідэнцыі Патоцкіх у Высокім зрабілі сметнік (фота)
Замежнікі прымаюць засыпаныя смеццем падмуркі стайні за былы магнацкі палац.
Перад уваходам у гарадскі парк Высокага стаяць указальнікі на руіны паркавага комплекса магнатаў Патоцкіх. Помнік ахоўваецца дзяржавай. Справа ад брамы ― кантэйнеры для смецця, за імі ― падмуркі нейкага будынку. Яны даверху засыпаныя хлудам.
"За апошні час тут не было добраўпарадкавана нічога, хаця мясцовы дэпутат ― дырэктар Высокаўскага сыраробчага завода ― ва ўлётцы і ў прамовах абяцаў навесці ў парку парадак. Але ўсё атрымліваецца наадварот, парк пераўтвараецца ў сметніцу" ― тлумачыць брэсцкі праваабаронца Васіль Ваўранюк.
Руіны са смеццем ― гэта падмурак стайні, кажа сп. Ваўранюк. Яе знеслі пры дапамозе цяжкай тэхнікі. Падмуркі з ірванага каменю пакінулі. Каб аддалі людзям, тыя іх лёгка разабралі б.
У парку шмат чаго вось-вось абрынецца. З боку шашы ляжаць тры пралёты цаглянай агароджы. Абазначаная таблічкай толькі ўязная брама палаца:
Толькі па ёй можна здагадацца, што невялікае скляпенне за стадыёнам, а зусім не былая стайня, і ёсць руіны палаца Патоцкіх. Блытаюцца ўсе нетутэйшыя, кажуць жыхары Высокага, якія адпачываюць у парку:
Фота: Еўрарадыё.