Якія стандарты прапаноўвае Саўмін

130228_savi4_standart.mp3

“Пад’езд павінны штодзень падмятаць, і адзін раз на тыдзень — вільготная прыборка! Калі гэта не выконваецца, вы павінны звярнуцца ў ЖЭС са скаргай, з паперай”, — чыноўнік з “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі” на гарачай лініі Мінгарвыканкама расказвае мне пра сацыяльныя стандарты ў камуналцы.

У сталічных ЖЭСах пра сацыяльныя стандарты дзяржавы таксама ведаюць, але вельмі прыблізна. У ЖЭСе № 49 Мінска на пытанне Еўрарадыё стомлена адказваюць:

“Тут у нас цэлая папка розных дакументаў, калі вы пагартаеце яе — магчыма, і знойдзеце пра стандарты. Хіба ўсё запомніш?”


Як нечакана заўважае Еўрарадыё, з пастановы Саўміна пра сацыяльныя стандарты некуды знікае пункт пра тое, што доля асабістых выдаткаў грамадзян на камуналку павінна быць не болей за 25% ад даходу сям’і.

“Тэмпература ў памяшканні, тэмпература вады, прыборка пад’ездаў… Гэта мінімальны набор паслуг, што забяспечваюць камфортныя ўмовы пражывання, — слова ў слова паўтарае пастанову Саўміна чыноўнік Мінгарвыканкама. — Тэмпература вады павінна быць не менш за 50 градусаў, а ў памяшканні павінна быць не меней за 18 градусаў цяпла".


Кажу, што ў доме пачалі тапіць значна меней — сяджу пад коўдрай па вечарах. Той прызнаецца:

“Ну дык мы ж эканомім”.

А як жа камфорт?

Пункт у жыроўцы “тэхабслугоўванне” і ёсць аплата за сацыяльны беларускі камфорт.

Але за год плата за тэхабслугоўванне паднімалася тры разы, а якасць не павысілася ніяк.

У чыноўніка з Мінгарвыканкама свае аргументы — якасці няма, бо растуць кошты на ўсё.

“Выдаткі на транспартныя паслугі! На гэтыя грошы мы купляем абсталяванне, каб замяніць трубы ацяплення. І ўвогуле, калі вы не палянуецеся і падлічыце, колькі з тэхабслугоўвання ідзе на прыборку пад’ездаў, — атрымаецца, што гэта 2-2,5 тысячы! Хіба той дворнік атрымлівае гэтыя грошы?!” — чыноўнік пачынае скардзіцца на катастрафічны недахоп дворнікаў у Мінску!

“Збольшага прыцягваем тых, хто павінен плаціць за ўтрыманне дзяцей, сацыяльна абавязаных, але самі ведаеце, што гэта за работнікі. У асноўным працуюць пенсіянеры”.


Сярэдні заробак у дворнікаў па Мінску — 2,5 мільёна рублёў. На сайце Мінгарвыканкама з сотні вакансій дворнікаў гэтыя грошы прапаноўваюць далёка не паўсюль. Да прыкладу, аддзел адукацыі Мінгарвыканкама дворнікам пры дзіцячых садках абяцае 1,3 мільёна ў поўную змену, дворніку пры паліклініцы заплацяць 2 мільёны рублёў.

Атрымліваецца, сацыяльных стандартаў безліч, але выконваць іх няма каму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі