"Без "Магніцкага" ўжо існуе спіс адносна беларускіх чыноўнікаў і немалы. Ёсць "закон Магніцкага" для Расіі, а ў дачыненні да Беларусі ёсць такі ж закон — Акт у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Гэты акт упершыню ў амерыканскай гісторыі спецыяльны па Беларусі. Мне незразумела, навошта прыцягваць беларускі спіс да тэмы Магніцкага", — кажа Раман Якаўлеўскі.
Беларускі спіс з'явіўся раней за "спіс Магніцкага". Між іншага, акт па Беларусі мае такую ж моц і прадугледжвае такія ж санкцыі, як і "закон Магніцкага".
Нагадаем, што былы народны дэпутат Украіны Астап Семярак выступіў з заявай, быццам амерыканскі "закон Магніцкага" могуць пашырыць на Украіну і Беларусь.