Беларускія чыноўнікі могуць трапіць пад амерыканскі "закон Магніцкага"

Па яго словах, якія перадае zn.ua, Сенат ЗША спачатку хацеў распаўсюдзіць дзеянне "закона Магніцкага" на чыноўнікаў любой краіны свету, абвінавачаных у парушэнні правоў чалавека. Але пакуль што плануе абмежавацца Расіяй, Беларуссю і Украінай.

Па словах Семерака, у ЗША адбылася эвалюцыя падыходу да "закона Магніцкага". Замест спісу канкрэтных асобаў быў прапісаны спіс крытэраў, парушэнне якіх прыводзіць да санкцый. Яны апісваюць дзеянні ці бяздзейнасць прадстаўнікоў улады, з прычыны якіх правы і свабоды той ці іншай асобы значна абмяжоўваюцца.

Украінскі палітык мяркуе, што "спіс Магнитского" можа быць пашыраны на працягу паўгода.

Фота — gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі