“...А ў камбайнераў разбежка ў заробку ад 8 да... 23 мільёнаў”

120809 Savich Zarobki.mp3

“Банк нам даў ўсе, што мог, цяпер самі спраўляемся. Сярэдні заробак — ад чатырох мільёнаў. А у камбайнераў разбежка ад васьмі да... 23-х мільёнаў рублёў”, — нахвальвае кіраўнік гаспадаркі “Айчына” Уладзімір Бандарэнка.

23 мільёны ў камбайнера? Адчуваю, што ў навучальных установах на спецыяльнасць “механізатар” конкурс вырасце утрая! Ды і ўвогуле, прафесія камбайнера ў агракраіне – гэта ж рамантыка! Ды з такім заробкам....

А ў “Айчыне” нават цякучка кадраў: “Тры чалавекі сыходзяць, пяць прыходзяць. Гэта ж жыццё”, - па-філасофску заўважае кіраўнік Уладзімір Міхайлавіч.

Гаспадарка “Новая Друць” таксама жыве “выдатна”: “І прыходзяць людзі, і сходзяць. Па маладых спецыялістах — усе, хто прыйшоў, — усе засталіся працаваць”.

Магчыма, маладых спецыялістаў прывабліваюць заробкі. Даяркі, да прыкладу, атрымліваюць ад 2 мільёнаў 200 тысяч і вышэй.

Жыццё без падтрымкі Нацбанка ўжо адчулі на сабе ў гаспадарцы “Жураўлінае”.

“Пакуль нармальна жывём, крэдыты ўзялі, дабудоўваем, але хто яго ведае, як далей. Раней не задумваліся, дзе ўзяць грошай, ведалі, што заўсёды дапамогуць, а цяпер трэба самім прабівацца”, — кажуць у бухгалтэрыі гаспадаркі, дзе сярэдні заробак за мінулы год — 2 мільёны 800 тысяч рублёў, ў даярак – 3,2 мільёны, ў камбайнераў — 8-9 мільёнаў. Па словах бухгалтара, якая два тыдні таму прыйшла на працу, ёй абяцалі каля двух мільёнаў рублёў і для яе такі заробак “не вельмі”. Меней за ўсе атрымліваюць ў гаспадарцы паляводы – 1,3 мільёны рублёў. Такія заробкі яшчэ існуюць? Белстат даўно налічыў працаўнікам сельскай гаспадаркі 2,8 мільёна рублёў, сябры-калгаснікі.

“Не трэба нам расказваць, няма чым хваліцца, — тужыць кіраўнік гаспадаркі “Ціхінічы” Сяргей Падабаеў. Людзям ўсе роўна, ёсць банк ці не, ім толькі б заробкі плацілі. А мы адчуваем. Раней льготныя крэдыты былі, а цяпер на агульных ўмовах. Калі ў нас будзе ўраджайнасць 70 цэнтнераў, тады мы вам ўсе раскажам, а цяпер толькі 30. Надвор’е падвяло”.

Кіраўнік кажа, што ім пакінулі недабудаваныя два жывёлагадоўчыя комплексы, паркавую зону, меліярацыю, кроплевае арашэнне сада… усе даводзіцца дабудоўваць за кошт 65-мільярднага крэдыту на агульных ўмовах.

Гаспадарка “Рудакова” з падтрымкай Нацбанка стала вельмі зайздросным месцам.

“Калі 10 гадоў гаспадарка ляжала, нікому не была патрэбная. Мяне ўгаварылі стаць старшынёй гаспадаркі. Праз два гады ў гаспадарку прыйшоў Нацбанк, мы гаспадарку адбудавалі, — расказвае былы кіраўнік Міхаіл Крывінчук. — У вобласць прыйшлі новыя чыноўнікі, сталі зайздросціць гаспадарцы, трэба было свайго чалавека пасадзіць, і я сышоў”.

Па словах Міхаіла Міхайлавіча, гаспадарка цяпер расцвітае, але … без падтрымкі дзяржавы працягне квітнець максімум год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі