Вывезены бензін з сённяшняга дня абкладаецца экспартнай пошлінай

Бензін, вывезены фізічнай асобай больш за адзін раз на працягу пяці сутак, будзе абкладацца экспартнай пошлінай.


Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў № 753 ад 10 чэрвеня.


Новаўвядзенне не распаўсюджваецца на:

— супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, міжнародных арганізацый, прадстаўніцтваў гэтых арганізацый і членаў іх сем'яў;

— фізічных асоб, якія працуюць у дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях, а таксама ваеннаслужачых, асоб кіруючага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі за мяжу;

— фізічных асоб, якія выязджаюць на лячэнне, ці кансультацыю;

— работнікаў дзяржаўных арганізацый дзяржаў — членаў Мытнага саюза, што знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў;

— вадзіцеляў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў;

— фізічных асоб, якія перасякаюць мытную мяжу Мытнага саюза на падставе працоўных віз.



З нагоды ўвядзення пошлін Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі дзейнічаць рыначнымі мерамі, то трэба было б значна падняць цэны на ўнутраным рынку, што ў цяперашняй сітуацыі немагчыма. "Таму вымушаная, але, на жаль, мера неабходная, якую трэба ўвесці, — спыніць несанкцыянаваны спекуляцыйны вываз з Беларусі тавараў за межы краіны", — сказаў Лукашэнка.

Стаўка вывазной мытнай пошліны на таварны бензін складае 415,8 долара ЗША за 1 тону, на вадкае паліва — 215,8 долара за тону, паведамляе БелаПАН.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі