Выступ дуэта Rockerjoker у Любліне выклікаў скандал

Музыкі закрывалі канцэрт у межах маштабнай акцыі, прысвечанай удзелу Любліна ў конкурсе на званне культурнай сталіцы Еўропы-2016. 


Частка гледачоў горача вітала гасцей канцэрту, а частка асвістала з крыкамі "Падонкі". Беларускі студэнцкі асяродак у Любліне адкрыта заявіў пра абурэнне з нагоды выступу аўтараў песні "Саня останется с нами", піша сайт udf.by.


На інфармацыйнай старонцы Moje Miasto Lublin з’явіўся ліст аднаго з удзельнікаў стыхійнай акцыі на Літоўскім пляцы. На думку студэнта Віктара Шукеловіча, выступ гурта Rockerjoker гледачы ацанілі як вялікі цынізм у адносінах да палітвязняў ды іх сем’яў. 


Нагадаем, што песню "Саня останется с нами" дзяржпрапаганда нейкі час рабіла сваёй "фішкай" перад прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі