Выставілі абвінавачанне пяці польскім хуліганам, якія збівалі беларусаў

Нагадаем, 12 жніўня псеўдафанаты польскай "Легіі" збілі беларускіх эмігрантаў і журналістаў, якія збіраліся гуляць у футбол на арандаванай пляцоўцы. Дырэктару Беларускага дома ў Варшаве Змітру Бародку зламалі нос.

Як распавёў Радыё Рацыя Алесь Зарэмбюк, адзін з відавочцаў бойкі, хуліганам пагражае крымінальная адказнасць. Паводле яго інфармацыі, іх вылічвалі па фотаздымках, якія былі зробленыя сведкамі. Становішча абвінавачаных абцяжарвае тое, што яны захапілі з сабой фотаапарат, які каштуе каля 10 тысяч злотых (каля 3 тысяч долараў), а гэта ўжо кваліфікуецца як разбой.

Гл. таксама: Футбольны турнір на Кубак Беларускага дома скончыўся бойкай (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі