Вышыню будынкаў у гістарычным Мінску абмежавалі 11 і 26 метрамі

 130313_marcin_zabudovy.mp3

Тут забаронена будаваць хмарачосы, большыя за будынкі XVI-XX стагоддзяў. Гэта добрая навіна. Але ўжо дазволеныя праекты на гэтай тэрыторыі дабудуюць.

“Гэтыя рашэнні прынятыя раней, — тлумачаць Еўрарадыё ў Мінкульце.Хаця некаторыя будынкі дэсануючыя. Таму трэба будзе выпрацоўваць мерапрыемствы па іх адаптацыі”.

"Рашэнне дэкларатыўнае", — адразу кажа Антон Астаповіч, старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

“З 2007 года я звяртаўся ва ўсе інстанцыі і падымаў такую праблему. Тое, што гэта з’явілася зараз, — добра. Няма гарантыі, што рэгламенты будуць выконвацца, бо ў старым цэнтру Мінска налева і направа парушаюцца рэгламенты дэтальнага плану. І гэта ідзе з санкцыі Міністэрства культуры”, — тлумачыць эксперт і дадае, што парушэнняў усё адно менш не стане.

Выпраўляемся ў гістарычны цэнтр з прадстаўніком архітэктурнай секцыі Таварыства аховы помнікаў Андрэем Лары, спрабуем ацаніць "гістарычнасць" тамтэйшых новабудоўляў.

На вуліцы Вызвалення ў Ракаўскім прадмесці Андрэй спыняецца ля будынка праваслаўнай епархіі.

Будынак праваслаўнай епархіі

Андрэй Лары: “Будынак вышэйшы за ўсе астатнія, і стаіць сам па сабе, не ў фронце забудовы. А ў канцы вуліцы стаяла раней Васкрасенская царква, няхай бы яе лепей адбудавалі”.

Па вуліцы Вызвалення выходзім да новай будоўлі — узводзяць дзевяціпавярховы гандлёва-забаўляльны цэнтр. Сценаў яшчэ няма, а паверхаў плануюць 8 ці 9.

Далей направа — помнік сучаснасці, стометровы слупок па праспекце Пераможцаў. Дабудоўваецца…

Высотка на праспекце Пераможцаў

“Самае жудаснае ў гэтай сітуацыі, што з такімі аб’ёмамі ніколі не знойдзецца сродкаў, каб гэта знесці і пабудаваць нешта іншае, меншага памеру”, — заўважае Андрэй Лары.

У Верхнім горадзе таксама сюрпрызы — новабудоўля па вуліцы Энгельса для грамадска-бытавых патрэбаў выбіваецца з агульнага плану на вышыні. І хоць Мінкульт спыніў яе будаўніцтва, унутры… працуе рабочы.

“Усё адно яго ўвесь не зруйнуюць. Ім зараз умову паставілі — здымаць паверхі. Паводле старога дэтальнага плану тут мусіць быць забудова не болей за два паверхі”, — гаворыць Андрэй Лары.

Гістарычны цэнтр, згодна з новым праектам зон аховы, будзе ў кварталах паміж Інтэрнацыянальнай і праспектам Незалежнасці, а таксама ўздоўж вуліц Раманаўская Слабада і Янкі Купалы. Вышыня новых будынкаў па праспекце Незалежнасці цяпер мусіць быць не болей 26 метраў, па Інтэрнацыянальнай — не больш за 11 метраў.

На галоўным фота: Вуліца Гандлёвая ў 1950-я гады, сучасны хмарачос на Пераможцаў


Фота будынка епархіі: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі