Выканаўца хітоў “Ворона” ды “Мало огня” спяе ў Мінску лепшыя песні

У межах вялікага гастрольнага туру па Расіі і краінах СНД беларускую сталіцу наведае расійская зорка 90-х Лінда. Выканаўца хітоў “Ворона”, “Мало огня”, “Марихуана” вяртаецца на сцэну з новым праектам - Bloody Faeries. Праект спявачка стварыла разам са сваім мужам – знакамітым кампазітарам, піяністам і прадзюсарам Стэфанасам Карколісам, вядомым па працы з Mylene Farmer, Peter Gabriel ды Metallica. Сумесная праграма шлюбнай пары мае назву “A game of 3: лучшее из прошлого, настоящего и будущего”. Яна і будзе паказаная ў Мінску 1 лістапада ў клубе Re:Public – распавядае арганізатар мінскага канцэрту Дзіма Дзіш.

Дзіма Дзіш: “Па-першае, яна зараз плануе новую праграму Bloody Faeries – міжнародны праект, прэзентацыя якога адбудзецца ў верасні ў Еўропе, у прыватнасці, у Берліне. А апроч гэтага ў яе вельмі вялікі фанатскі корпус, які яе падтрымлівае дагэтуль, незалежна ад таго, як часта яна з’яўляецца ў медыйнай прасторы. І па вялікаму ліку на цікавасці гэтых людзей і на тым, як яны яе падтрымліваюць, думаю, гэты канцэрт павінен быць вельмі цікавым і ўдалым. Ну а старыя песні яна прадстаўляе, натуральна, у новых інтэрпрытацыях, то бок, больш сучаснае і актуальнае гучанне”.


Па словах Дзіша, квіткі на канцэрт Лінды ўжо актыўна праспрадаюцца. Яшчэ некалькі дзён яны будуць каштаваць 100 тысяч рублёў. З цягам часу квіткі будуць даражэць да 300 тысяч.

Фота: vk.com/bloody_faeries

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі