Выйшаў альманах, прысвечаны самаму эратычнаму музычнаму інструменту (фота)

Як адзначыў рэдактар часопіса, лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі, нарэшце, дударскі рух у Беларусі “дарос” да таго, што з’явілася неабходнасць выдаць свой часопіс.

Зміцер Сасноўскі: “Задача зрабіць яго глянцавым, зразумелым, даступным і настолькі ілюстраваным, каб нават чалавек, які адразу не захоча яго чытаць, мог прагартаць часопіс. І з дапамогай вялікай колькасці ілюстрацый магло скласціся ўяўленне пра тое, што зараз робіцца ў беларускім дударскім руху”.

У часопісе шмат матэрыялаў пра гісторыю дуды, навуковай інфармацыі, справаздач з этнаграфічных экспедыцый ды шматлікіх фестываляў і канцэртаў. У планах — педагагічны раздзел па саманавучанні ігры на дудзе. Апошняя старонка альманаха цалкам прысвечаная анекдотам пра дудароў.

Аўтары плануюць, што “Дудар” будзе выходзіць 2 разы на год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі