Зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Мілінкевіча і Янукевіча

Прэс-служба руху "За Свабоду" адзначае, што для сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ўжо атрымана 376 пасведчанняў. У панядзелак мусіць распачацца збор подпісаў.

Ад Партыі БНФ дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі 12 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. 9 ініцыятыўных груп ужо зарэгістраваныя, з іх чатыры групы - старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Ён лічыць, што такая колькасць зарэгістраваных ініцыятыўных груп неабходна для правядзення пікетаў па ўсім горадзе.

Нагадаем, сойм Партыі БНФ у чэрвені рэкамендаваў сябрам партыі рэгістраваць ініцыятыўныя групы, ставіць пікеты, збіраць подпісы, але не здаваць іх у выбарчыя камісіі. Партыя мае намер вылучаць сваіх кандыдатаў партыйным спосабам на першай сесіі з'езда, якая павінна прайсці 4 жніўня. На другой сесіі з'езду 15 верасня партыя будзе абмяркоўваць пытанне магчымага зняцця з выбараў сваіх кандыдатаў, паведамляе БелаПАН.

Яшчэ ў студзені Партыя БНФ вылучыла дзве ўмовы свайго ўдзелу ў выбарах да канца: вызваленне ўсіх палітвязняў і ўключэнне ўсіх сваіх прадстаўнікоў у склады выбарчых камісій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі