Вялікабрытанія асуджае прысуды экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі

Як адзначае БелаПАН, нагодай для заявы сталі прысуды экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. На думку Хейга, эк-скандыдатаў асудзілі за спробу рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на пратэст з нагоды шматлікіх парушэнняў падчас выбараў 19 снежня. Таксама брытанскі палітык асудзіў прысуд Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму.


Вялікабрытанія заклікае Беларусь неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і зняць з іх усе абвінавачванні. Таксама Хейг выказаўся супраць пераследу прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ды незалежных СМІ.


Вялікабрытанія заклікае правесці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі поўнае, празрыстае, бесстаронняе расследаванне заяваў пра катаванні арыштаваных. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі