Вулічныя прастытуткі ў Мінску каштуюць ад 10 да 90 долараў

Як перадае БЕЛТА, мінская міліцыя распрацавала цэлы комплекс спецыяльных аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе з прастытуцыяй.

Пад спецыяльны кантроль узятыя месцы, якія традыцыйна карыстаюцца ў прастытутак і іх кліентаў папулярнасцю: гэта пэўныя адрэзкі цэнтральных праспектаў, выезды з горада, участкі МКАД. Сёлета ў гэтых месцах праведзена больш за паўсотню рэйдаў, у тым ліку 20 рэйдаў — у раёне станцыі метро "Каменная Горка". Толькі ў кастрычніку мінскія міліцыянты склалі больш як 300 адміністрацыйных пратаколаў за занятак прастытуцыяй.

На ўліку ў міліцыі стаяць каля 400 жанчын, якія трапляліся як вулічныя прастытуткі.

Міліцыянты кажуць, што узрост больш за 50% вулічных прастытутак — ад 30 да 35 гадоў, другі ўзроставы прамежак (каля 30%) — ад 20 да 30 гадоў. Больш за палову з іх — іншагароднія. 65% маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей, 78% — не замужам або разведзеныя. З агульнай колькасці 83% маюць сярэднюю ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Фота — kievskaya.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі