Восем краін СНД дамовіліся аб зоне вольнага гандлю

У аўторак вечарам расійскі прэм'ер Уладзімір Пуцін заявіў, што кіраўнікі ўрадаў СНД "нечакана для сябе" дамовіліся падпісаць дамову аб зоне свабоднага гандлю.

Згодна з дамовай мяркуецца адмяніць экспартныя і імпартныя пошліны на многія тавары. Разам з тым у пагадненні ёсць выключэнні – шэраг тавараў, на якія дзеянне дамовы распаўсюджвацца не будзе.

Зрэшты, як кажуць удзельнікі піцерскай сустрэчы, гэта часовая мера. Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў, што ў дамове "закладзены канкрэтны часавы перыяд, на працягу якога ўсе гэтыя выключэнні будуць ліквідаваныя".

Адмовіліся падпісваць дамову аб адмене пошлін толькі Азербайджан, Узбекістан і Туркменія, паведамляе руская служба ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі