Ворсін: Указ адзін, а адныя клубы — заможныя, іншыя — жабракі

“Ураўняць заробкі”, “лічбы зашкальваюць”, “салодкае жыццё” — такія словы гучалі на паседжанні. Сярод іншых прамаўляў і кіраўнік хакейнай федэрацыі Яўген Ворсін, які адзначыў:
120530 VorsinChakej.mp3
"Добрае фінансаванне, добрыя фінансавыя ўліванні ў асобныя хакейныя клубы, але практычна жабрацкае існаванне іншых хакейных клубаў — такога быць не павінна ў рамках выканання аднаго і таго ж указа прэзідэнта. Гэта ненармальна”.

“Вызваленыя” ў выніку скарачэння заробкаў грошы прапануецца накіраваць у дзіцячы спорт.

На выканкаме было вырашана, што ў наступным адкрытым чэмпіянаце Беларусі
столь заробкаў складзе 75 тысяч долараў у месяц, з улікам усіх бонусных
грошай.

Сяргей Цяцерын, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, прапанаваў перагледзець не толькі заробкі хакеістаў, але і сам прынцып фінансавання хакею.

Фота — bymedia.net