Вольга Класкоўская не памятае, як напала на мужа з нажом

Пра гэта Радыё "Свабода" распавёў Ханс Брэдбэрг, адзін з адвакатаў арыштаванай у Швецыі беларускі. Па яго словах, у паліцэйскім рапарце ёсць дзве версіі інцыдэнту. Муж кажа, што Класкоўская прыняла алкаголь і лекі і напала на яго, калі ён спаў. Сама Вольга кажа, што яна нічога не памятае.

Нагадаем, што Класкоўская праз суд змагалася з мужам за права на дзіця. Два месяцы яна не бачыла дзіцяці, потым яны тыдзень жылі разам. А пасля гэтага адбылося скандальнае здарэнне.

Вольгу Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка. Яе вінавацяць у спробе забойства мужа. Суд павінен пачацца 15 красавіка.

Фота — svaboda.org