Вольга Бандарэнка: пагаршэнне ўмоваў утрымання было спосабам ціску на мужа

Гэта быў планавы званок, першы ў гэтым месяцы. У часе размовы Зміцер Бандарэнка і паведаміў пра тое, што падпісаў прашэнне аб памілаванні. Амаль адразу, пасля падачы прашэння 1 лютага, памяняліся яго ўмовы ўтрымання ў Магілёўскай калоніі.

“2-га чысла па дзіўным збегу акалічнасцяў яму вярнулі кіёк-мыліцу і абутак больш зручны, якія я яму перадавала і які яму забаранілі. То бок, чалавек цягам 1-2 дзён быў здаровым, а затым зноў яго прызналі хворым пасля таго, як ён падпісаў гэта прашэнне, такое ўсім патрэбнае”, — распавяла ў інтэрв’ю Еўрарадыё Вольга Бандарэнка.

Жонка палітвязня не ведае, у якія тэрміны можа быць разгледжана прашэнне аб памілаванні. На яе думку, на Змітра ўсё ж ціснулі, прычым ціснулі ўвесь час. Калі ўмовы ўтрымання раптоўна змякчыліся, то ранейшае іх пагаршэнне і было ціскам. У часе размовы муж таксама скардзіўся на пагаршэнне стану здароўя, якое было звязана таксама з вымушаным знаходжаннем у холадзе. Цалкам магчыма, што калі ён выйдзе на свабоду, яму давядзецца рабіць паўторную аперацыю на пазваночніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі